За жнівень ЗВР Беларусі выраслі больш як на 470 мільёнаў долараў

Золата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стане на 1 верасня дасягнулі 12,4 млрд долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанку. Гэта новы гістарычны максімум.
За жнівень ЗВР павялічыліся на 471,4 млн даляраў. Рост ад пачатку года склаў 3,49 млрд долараў.
Паведамляецца, што на рост ЗВР у жніўні прыкладна пароўну паўплывалі і золата, і валютныя рэзервы. Кошт манетарнага золата павялічыўся на 225,1 млн долараў, дасягнуўшы паказчыка ў 5,94 млрд долараў. Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на 251,8 млн долараў — да 5,07 млрд даляраў.
Дарэчы, у жніўні-верасня цэны на золата пайшлді ўгору, перавысіўшы 3500 долараў за ўнцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.