За выходныя мігранты больш за 680 разоў спрабавалі парушыць мяжу

Мяжа, ілюстрацыйнае фота

Мяжа, ілюстрацыйнае фота

На працягу 6-8 чэрвеня мігранты зрабілі больш за 680 спробаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.

Гэта больш як у паўтара раза перавышае паказчык мінулых выходных — тады было зафіксавана больш за 410 спробаў.

Польскія памежнікі спынілі большасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы. Аднак 14 чалавек яшчэ спрабуюць затрымаць.

Паведамляецца, што мігранты зноў кідалі камяні ў польскіх памежнікаў.

У Літве за нядзелю зафіксавалі 15 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, у Латвіі — 58.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.