Амаль 400 000 украінцаў прыбылі ў Беларусь пасля пачатку поўнамаштабнай вайны

Такія даныя дае Памежны камітэт Беларусі / Reuters
З 24 лютага 2022 года ў Беларусь з тэрыторыі Украіны прыбылі 396 149 грамадзян Украіны, паведамляе Памежны камітэт.
Найбольшая колькасць украінцаў трапіла транзітам праз Польшчу — 296 418 чалавек.
Праз Літву — 75 856 украінцаў.
Праз Латвію — 7 873 чалавекі.
Праз украінска-беларускую мяжу — 16 002 грамадзян Украіны.
З пачатку 2025 года ў Беларусь уехалі 28 786 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 16, транзітам праз Польшчу — 22 869, праз Літву — 5 561, праз Латвію — 340.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.