За ўдзел у пратэстах асудзілі маладую выкладчыцу англійскай мовы

Алена Бразінская

Алена Бразінская / фота з яе старонкі "Вконтакте"

35-гадовую выкладчыцу англійскай мовы Алену Бразінскую асудзілі за ўдзел у пратэстах.

У 2010 годзе яна скончыла Мінскі лінгва-гуманітарны каледж, а праз тры гады — Мінскі дзяржаўны лінвістычны ўніверсітэт. Пасля гэтага Бразінская працавала рэпетытаркай англійскай мовы і выкладчыцай у моўным цэнтры "Чыстая граматыка", піша "Наша Ніва".

Акрамя таго, жанчына захапляецца фатаграфіяй.

Журналісты высветлілі, што нядаўна Бразінскую асудзілі па частцы 1 артыкула 342 КК — арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Хутчэй за ўсё, жанчыне прысудзілі "хатнюю хімію". 13 чэрвеня яе дадалі ў міліцэйскі спіс "экстрэмістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.