За данаты асудзілі мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастэрнак

Вадзім Пажывілка / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку
Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастэрнак асудзілі па абвінавачанні ў фінансаванні "экстрэмізму". Імя 55-гадовага мінчука ў міліцэйскім спісе "экстрэмістаў" заўважыла выданне "Наша Ніва".
Пажывілка — фізік паводле адукацыі. Аднак доўгі час ён займаўся выдавецкім бізнесам — быў дырэктарам выдавецтваў, якія спецыялізаваліся на дзіцячай і навукова-папулярнай літаратуры. Потым мужчына працаваў у сферы турызму.
Жонка Пажывілкі — папулярная пісьменніца Яўгенія Пастэрнак. Разам з Андрэем Жвалеўскім яна напісала некалькі дзясяткаў кніг для падлеткаў.
У міліцэйскай базе насупраць імя Пажывілкі стаіць пазнака "судзімасць не пагашаная". Гэта значыць, што мужчыну асудзілі на "хатнюю хімію".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.