Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў зняволення

Антон Матолька / Еўрарадыё
Гродзенскі абласны суд завочна прысудзіў беларускаму палітэмігранту Антону Матольку 20 гадоў пазбаўлення волі
Акрамя таго, яго аштрафавалі на 84 тысячы рублёў (дзве тысячы базавых велічыняў).
Матольку вінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у ліку якіх была і "здрада дзяржаве". У пракуратуры адзначылі, што ў віну Матольку ставілі ў тым ліку тое, што ён быў стваральнікам, адміністратарам і кіраўніком шэрагу тэлеграм-каналаў, напрыклад, "МотолькоПомоги", "Диаспоры Беларуси против войны:Дзечат", "Беларускі Гаюн" ды іншых.
Як паведамлялася раней, тг-канал "Беларускі Гаюн" быў закрыты на пачатку 2025 года. Гэта адбылося пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да базы даных канала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.