За ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі адразу пяць сяброў
Пратэсты 2020-га / Telegram
За ўдзел у пратэстах 2020-га ў Мінску затрымалі адразу пяць сяброў. Сілавікі паказалі іх сумеснае фота на адной ў паслявыбарчых вулічных акцый, калі яны ішлі па праезнай частцы адной з вуліц. Што пагражае мужчынам, пакуль невядома.
У затрыманнях разам з супрацоўнікамі ГУБАЗіК удзельнічалі байцы САХР.