За снежань па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 55 чалавек

У судзе / БЕЛТА
За снежань 2022-га ў Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 55 чалавек (у тым ліку 12 жанчын). Яны атрымалі 268 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі на ўсіх, 5 гадоў "хіміі", 39 гадоў "хатняй хіміі", 160 тысяч рублёў штрафаў, тры месяцы арышту, піша @viasna96.
У лістападзе па такіх справах было асуджана не менш за 89 чалавек (у тым ліку 23 жанчыны). Яны атрымалі 213 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі на ўсіх, 6 гадоў "хіміі", 56 гадоў "хатняй хіміі", 38400 рублёў штрафаў.
Атрымліваецца, што ў мінулым месяцы па "пратэсных" артыкулах асудзілі менш людзей, але тэрміны яны атрымалі большыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.