За мінскае "Дынама" будзе выступаць нападаючы Франк Джа Джэджэ (фота)
Сталічны футбольны клуб заключыў кантракт з гульцом з Кот д'Івуара.
Пагадненне разлічана да канца бягучага сезона з магчымасцю далейшай пралангацыі, паведамляе прэс-служба мінскага "Дынама".
Франк Джа Джэджэ з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы "Пары Сен-Жэрмен". Выступаў ў французскіх камандах: "ПСЖ", "Брэст", "Грэнобль", "Страсбургу", "Ван", "Арль-Авіньён", "Ніца". З жніўня 2012-га ён выступаў у адэскім "Чарнаморцы", але ў сакавіку сёлета пакінуў клуб. З сакавіка па жнівень 2014 года Франк Джа Джэджэ выступаў за нарвежскі "Сарпсборг 08".
Фота — dinamo-minsk.by