За лета з Эстоніі выслалі 12 беларусаў
 
  За тры летнія месяцы з Эстоніі былі высланыя 12 грамадзян Беларусі і 99 расіян. Такую статыстыку паведамляе postimees.ee са спасылкай на Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы (PPA).
Акрамя таго з чэрвеня да канца жніўня Эстонія не пусціла на сваю тэрыторыю сем беларусаў і 582 расіян.
"95% выпадкаў дэпартацыі — гэта калі іншаземец уяўляў пагрозу грамадскаму парадку і бяспецы. Як правіла, у замежнікаў няма і / або скончылася падстава для знаходжання ў краіне", — тлумачыць прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Брыта Сеп.
Астатнія пяць адсоткаў, па яе словах, былі высланыя з іншых прычынаў — напрыклад, атрымалі адмову ў міжнароднай абароне або адмову ў выдачы віду на жыхарства.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
