За 3 снежня палякі зафіксавалі 62 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі
За пятніцу, 3 лістапада, польскія памежнікі зафіксавалі 62 спробы незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.
А 18-й гадзіне каля Чарэмшы на мяжы былі затрыамныя 40 мігрантаў.
10 мігрантаў былі выдвараныя з тэрыторыі Польшчы. За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі чатырох чалавек — двух украінцаў, афганца і паляка.
Таксама польская памежная служба заяўляе, што беларускія сілавікі некалькі разоў псавалі калючы дрот на мяжы. Пакуль палякі аднаўлялі яго, іх сляпілі лазерамі.