З-за моцнага ветру 251 населены пункт застаўся без святла
Разгул стыхіі адбываўся 24 снежня.
У Беларусі з-за моцнага ветру парушэнні ў электразабеспячэнні былі зафіксаваныя ў 251 населеным пункце, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага.
На 10.00 25 снежня падачу электраэнергіі аднавілі ў большасці абясточаных населеных пунктаў, аднаўленчыя працы працягваюцца.
Разбурэнняў дамоў і збудаванняў не зафіксавана. Пацярпелых ад моцнага ветру няма.