З Расіі ў Беларусь не выпусцілі 25 тон пшаніцы
Грузавік спынілі ў Злынкаўскім раёне / guberniya.tv
З Расіі ў Беларусь не выпусцілі 25 тон пшаніцы. На груз быў прад'яўлены несапраўдны фітасанітарны сертыфікат.
Як паведамляе Рассельгаснагляд, бранскія мытнікі спынілі грузавік на мінулым тыдні ў Злынкаўскім раёне. Далей ім займаліся інспектары ўпраўлення Рассельгаснагляда па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях. Падкрэсліваецца, што вываз гэтай прадукцыі з тэрыторыі РФ быў забаронены. Везлі ж яе з нейкіх "суседніх рэгіёнаў".