З наступнага года ў Беларусі будуць збіраць Opel Corsa (відэа)

Opel Corsa стане першай мадэллю General Motors, якую збяруць у нашай краіне. Адбудзецца гэта ў 2014 годзе. Разглядаецца таксама выпуск шэрагу аўтамабіляў маркі Chevrolet.

Мяркуецца, што аб'ём вытворчасці складзе 4-7 тысяч аўтамабіляў штогод.


Прысутны на сустрэчы прадстаўнікоў кампаній намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пятро Пракаповіч адзначыў, што "прыход на беларускі рынак кампаніі General Motors стане новай старонкай у аўтамабілебудаванні нашай краіны", інфармуе БЕЛТА.