Дажджы і навальніцы. Надвор'е ў Беларусі ў нядзелю
Дажджы і навальніцы. Надвор'е ў Беларусі ў нядзелю / Еўрарадыё
У апошні дзень тыдня ў Беларусі не абыдзецца без ападкаў, але тэмпературны фон застанецца камфортным.
У нядзелю, 24 жніўня, воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі — кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Вецер заходняй чвэрці 4–9 метраў за секунду, удзень парывы да 14 м/с, месцамі на захадзе — 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад +5 °C да +11 °C, удзень паветра прагрэецца да 13–20 градусаў.