Зяленскі гатовы абмеркаваць тэрытарыяльныя пытанні непасрэдна з Пуціным

Уладзімір Зяленскі зноў пацвердзіў гатоўнасць размаўляць з Пуціным

Уладзімір Зяленскі зноў пацвердзіў гатоўнасць размаўляць з Пуціным / Shannon Stapleton / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы абмеркаваць тэрытарыяльныя пытанні з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, але выключна на асабістай сустрэчы, паведаміў першы намеснік кіраўніка МЗС Украіны Сяргей Кісліца ў інтэрв’ю NBC News. Паводле яго слоў, любыя перамовы будуць адбывацца з улікам украінскага заканадаўства і грамадскай думкі, якая катэгарычна супраць уступак тэрыторый.

Кісліца падкрэсліў, што на дадзены момант Украіна не бачыць прыкмет гатоўнасці Пуціна да змястоўных перамоў, ні ў двухбаковым, ні ў трохбаковым фармаце. Ён адзначыў, што лініі судакранання на гэты момант — гэта "пункт пачатку абмеркавання тэрытарыяльных пытанняў".

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што Пуцін падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на Алясцы заявіў пра патрабаванне перадачы ўсёй тэрыторыі Данбаса Расіі. Зяленскі, у сваю чаргу, неаднаразова заяўляў, што Украіна не пойдзе на ўступкі, паўтарыўшы 23 жніўня падчас святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга: "Мы сваю зямлю не падарым акупанту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.