Што значыць кепка “Трамп 2028”

Дональд Трамп танцуе на мітынгу, 2024 год

Дональд Трамп танцуе на мітынгу, 2024 год / Amazon

Дональд Трамп не ўпершыню выкарыстоўвае свой палітычны імідж як маркетынгавы інструмент: у мерч-кутку былі заўважаныя і іншыя тавары — ад запанак і шалікаў да кепкі “Трамп меў рацыю адносна ўсяго”, піша выданне Euronews.

Крытыкі назвалі гэта “нязграбным” і “бездакорным па дурноце”, але прыхільнікі загарэліся ідэяй новай прэзідэнцкай гонкі. Сам Трамп неаднаразова супярэчыў сабе: то намякаў на магчымыя “метады” абысці 22-ю папраўку Канстытуцыі ЗША, то казаў, што гатовы перадаць уладу іншаму рэспубліканцу пасля 2028 года.

Што значыць кепка “Трамп 2028”
Кепка з надпісам "Трамп 2028" / Trump Store / Canva

Кепка “Trump 2028” прадаецца і на афіцыйным сайце Trump Store з вясны гэтага года, а яго сын Эрык ужо быў заўважаны ў ёй. Юрыдычна ж магчымасць трэцяга тэрміну выглядае вельмі складанай: патрэбна альбо канстытуцыйная папраўка, альбо выкарыстанне юрыдычных шчылін, пра якія часта разважаюць прыхільнікі палітыка. Але незалежна ад таго, што будзе далей, Трамп ізноў паказаў сябе як майстар продажаў, які ператварае кожную палітычную інтрыгу ў магчымасць для ўласнага мерчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.