З мінскімі клубамі падпісалі кантракты футбалісты з Лівіі і Аўстрыі (фота)

Мінскае "Дынама" заключыла кантракт з 23-гадовым футбалістам з Лівіі. Махамед Абдулсалам Мунір — абаронца. Мінулы сезон ён правёў у камандзе "Аль-Іціхад" з Трыпалі. Пагадненне разлічанае да канца 2016 года, інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Мінск".

ФК "Дынама" пацвердзіў "адхіленне" галоўнага трэнера Душана Угрына

ФК "Мінск" заключыў кантракт з аўстрыйскім футбалістам Томам Пірмайрам. Яму 25 гадоў. Мінулы сезон паўабаронца правёў у амерыканскім клубе "Каларада Рэпідс", а перад тым гуляў за нарвежскі "Лілестрэм". Адзначаецца, што раней аўстрыйскіх футбалістаў у беларускім чэмпіянаце не было.

Фота: dinamo-minsk.by, fcminsk.by