З мінскіх школ зламыснік выносіў ноўтбукі (відэа)
Затрыманы 30-гадовы мужчына, які падазраецца ў здзяйсненні крадзяжоў са школ Ленінскага раёна сталіцы.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, зламыснік спецыялізаваўся на крадзяжах ноўтбукаў і асабістых рэчаў настаўнікаў, пакінутых у класах. Звычайна ён узломваў замкі дзвярэй, часам дзверы аказваліся незачыненымі. Толькі з адной школы было вынесена матэрыяльных каштоўнасцяў больш чым на 20 мільёнаў рублёў.
Зламыснік затрыманы, распачатая крымінальная справа.