З мінскіх двароў ад пачатку года прыбралі 620 неэксплуатаваных аўтамабіляў
Пра гэта паведаміў гендырэктар аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Хадарцэвіч.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, наладжана сістэмная праца па вызваленні дваровых тэрыторый ад аўтасмецця. Часта некаторыя ўладальнікі не могуць самі вывезці машыны, тады яны звяртаюцца ў ЖЭСы, дзе прымаюць заяўкі на выкананне платных транспартных паслуг па вывазе старых аўтамабіляў на металалом.
Фота — news.21.by