Прахаджэнні мяжы з Польшчай на аўто цяпер займае 10 сутак

Аўтамабіль, фота ілюстрацыйнае

Аўтамабіль, фота ілюстрацыйнае / unsplash

У чарзе на выезд з Беларусі на мяжы з Польшчай стаіць 4690 аўтамабіляў, вынікае са звестак Дзяржпагранкамітэта. За мінулыя содні на дагляд мытнікаў накіравалі крыху больш за 450 транспартных сродкаў.

Чалавек, які наўпрост цяпер стаіць у зоне чакання першым, зарэгістраваўся ў чарзе ўвечары 13 жніўня — то бок амаль 10 дзён таму.

Нагадаем, што на пункце пропуску "Брэст" дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Не трэба ўвесь тыдзень сядзець у машыне. Неабходна прыехаць на мяжу і зарэгістравацца ў сістэме. Пасля гэтага можна вярнуцца дадому і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна. Гэта зручна для жыхароў Берасця, але не вельмі зручна для тых, хто вымушаны ехаць для рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі з іншых рэгіёнаў.

Працэс у зваротным кірунку займае значна менш часу — у чатах пішуць, што польска-беларускую мяжу на аўто можна прайсці цяпер за 7 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.