З лютага беларуская міліцыя будзе сама караць дробных хуліганаў

Праз месяц пачнуць дзейнічаць папраўкі ў кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Закон, якім яны прадугледжаныя, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент дае магчымасць органам унутраных спраў прымаць рашэнне аб пакаранні за дробны крадзеж, дробнае хуліганства, за з'яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы, інфармуе "Интерфакс-Запад".



Дакументам прадугледжаецца, што калі асоба не будзе прызнаваць сябе вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні, справу на яго абавязкова накіруюць у суд.



Мяркуецца, што новаўвядзенне разгрузіць суды Беларусі прыблізна на 30%.
 

Вось як летась каментаваў новаўвядзенне старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала:



"Асноўнае палажэнне законапраекту ў тым, што частка адміністрацыйных спраў, нязначных, з судоў будзе перадавацца Міністэрству ўнутраных спраў. Міліцыя зможа разглядаць справы і накладаць грашовыя штрафы. Калі ж кіраўнікі органаў унутраных спраў палічаць, што ў дадзеным выпадку патрэбнае больш суровае пакаранне, то справы будуць накіраваныя ў суд для прыняцця іншых рашэнняў. Таму што адміністрацыйны арышт зможа накладаць толькі суд. Такая норма захоўваецца ў дзеючым заканадаўстве”.
 

Міліцыянеры змогуць адпраўляць хуліганаў “на суткі” без суда?
 

Фота — bymedia.net