З беларусаў і расіян знялі "бан" у парусным спорце

Парусны спорт, ілюстрацыйнае фота

Парусны спорт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусаў і расіян вяртаюць у парусны спорт. World Sailing дазволіла ім удзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе.

У сакавіку 2022 года, пасля пачатку шырокамаштамбанага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, арганізацыя прыпыніла ўдзел спартоўцаў і афіцыйных асобаў з Беларусі і Расіі ў сваіх спаборніцтвах. Па выніках пасяджэння 23 ліпеня 2025 года Савет дырэктараў World Sailing заявіў, што не бачыць істотных зменаў у абставінах, якія пацягнулі за сабой першапачатковае адхіленне.

Аднак пасля ўчорашняга галасавання беларускія і расійскія яхтсмены, дапаможны персанал і суддзі будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах у якасці нейтральных удзельнікаў. Таксама дазволены ўдзел лодак, якія знаходзяцца ва ўласнасці спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.