З Балгарыі экстрадавалі беларуса, які шэсць гадоў быў у вышуку
Мужчына 1982 году нараджэння вышукваўся Інтэрполам за разбойны напад.
У 2007 годзе ён здзейсніў злачынства: у раёне Даўгінаўскага тракту напаў на сваю ахвяру, жорстка збіў і адабраў мабільны тэлефон. Пасля гэтага зламыснік хаваўся на тэрыторыі розных краін, у тым ліку Іспаніі, Партугаліі, краін Афрыкі. Уцякач быў затрыманы 20 верасня памежнікамі ў Русе пры спробе перасекчы румына-балгарскую мяжу.
У пачатку снежня Міністэрства юстыцыі Балгарыі задаволіла просьбу Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы, інфармуе БелаПАН.