З 1 студзеня ў Беларусі вырасла базавая велічыня

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2015 года павялічваецца з 150 тысяч да 180 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 29 снежня, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што такі крок дазволіць прывесці сацыяльныя выплаты з бюджэту, якія залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасць з рэальным узроўнем коштаў.

Папярэдні раз базавая велічыня ў нашай краіне павышалася з 1 красавіка 2014 года — на 15% (з 130 да 150 тысяч рублёў). Варта адзначыць, што з яе ростам павялічваюцца не толькі выплаты, але і штрафы. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Фота: Fotolia