З 1 студзеня ў Беларусі можа вырасці на 20% базавая велічыня

З 1 студзеня 2015 года ў Беларусі плануецца павялічыць базавую велічыню — на 30 тысяч. Пасля гэтага яна будзе складаць 180 тысяч рублёў. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства фінансаў.

Павелічэнне базавай велічыні закладзена ў праекце рэспубліканскага бюджэту на 2015 год. Мяркуецца, што такі крок дазволіць прывесці сацыяльныя выплаты з бюджэту, якія залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасць з рэальным узроўнем коштаў.

Папярэдні раз базавая велічыня ў нашай краіне павышалася з 1 красавіка 2014 года — на 15% (з 130 да 150 тысяч рублёў). Варта адзначыць, што з яе ростам павялічваюцца не толькі выплаты, але і штрафы. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Фота — Fotolia