Яшчэ адзін білборд з памылкамі — ад Мінкульта

У Мінску заўважылі яшчэ адзін білборд на беларускай мове з памылкамі, паведамляе Радыё Свабода.
"Любішь свою краіну і культуру — далучайся!" — заклікае рэклама музеяў ад Міністэрства культуры Беларусі. Правільна: "Любіш сваю краіну".
Некалькі дзён таму ў Мінску заўважылі рэкламны плакат з пяццю памылкамі.
"Помнік Францыску Скарыне, асветніку і грамадскому дзеячу XV стагоддзя ў Мінску", — паведамляў мінакам білборд.
А правільны тэкст мусіў выглядаць так: "Помнік Францыску СкарынУ, асветніку і грамадскАму дзеячу XVI стагоддзя, У Мінску".
Гэты плакат ужо знялі.