Якія прадукты найбольш падаражэлі і патаннелі ў Беларусі ў траўні

Якія прадукты найбольш падаражэлі і патаннелі ў Беларусі ў траўні

Якія прадукты найбольш падаражэлі і патаннелі ў Беларусі ў траўні / pixabay.com

Па параўнанні з красавіком у траўні гэтага года інфляцыя склала 0,7%, піша officelife. Гадавая ж інфляцыя перавысіла 7%. Традыцыйна больш за ўсё растуць у кошце прадукты — 1,2% за месяц і 9,6% за год.

Вось топ-5 тавараў, кошты на якія ў траўні выраслі прыкметней за ўсё:

  • капуста 45,21%;
  • лук рэпчаты 39,50%;
  • буракі 32,33%; 
  • морква 26,51%;
  • бульба 26,30%.

Таксама ў спісе лідэраў па росту коштаў апынуліся какава-парашок, бульбяныя чыпсы, цэмент і абед у сталовай.

А вось топ-5 тавараў, кошты на якія больш за ўсё знізіліся ў траўні:

  • агуркі свежыя мінус 28,3%;
  • памідоры мінус 27,93%;
  • бананы мінус 21,1%;
  • часнок мінус 12%;
  • перац салодкі мінус 10,97%.

Акрамя гэтага, зніжэнне коштаў у траўні павінны былі адчуць пакупнікі авакада, мадэльных туфляў, фенаў і легкавых аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.