Як выжываюць паэзія і постпанк у эміграцыі — эфір з Алесем Плоткам

Гурт Sož 

Гурт Sož  / асабісты архіў

12 траўня гомельскі постпанк-гурт Sož выпусціў новы сінгл "Сэлявільня" — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год, песню пра тое, як мы адзін аднаго трымаем за руку і падтрымліваем у цяперашні няпросты час, кажа лідар гурта, паэт Алесь Плотка.

16 траўня каманда прэзентуе сінгл нажыва ў варшаўскім клубе Voodoo Club. Разам з гамельчукамі на сцэну выйдуць музыкі гурта Relikt, якія таксама нядаўна выпусцілі новую кампазіцыю "Сцізорык".

Пра постпанк і паэзію ў эміграцыі, будучыню праекта "Беларусь" і іншае гутарым з Алесем Плоткам у эфіры Еўрарадыё. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.