Як выглядаюць паліцы расійскіх крамаў пасля ўводу “харчовых” санкцый (фота)
З 7 жніўня ў Расію забаронена ўвозіць шэраг прадуктаў харчавання з краін Еўрасаюза, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі.
Расіяне актыўна посцяць фота з новым выглядам паліц супермаркетаў у сацсеткі. Некаторыя СМІ падрыхтавалі рэпартажы аб гэтым. У прыватнасці, тэлеканал “Дождж”. У яго матэрыяле сцвярджаецца, што ў буйной маскоўскай краме Metro амаль не засталося сыра – замежны раскупілі, а новых паставак няма. Расійскі сыр таксама пакуль не завезлі.
Нагадаем, што так званыя “харчовыя” санкцыі былі ўведзены расійскім урадам у адказ на санкцыі краін Захада. Пад забарону трапілі мяса і мясныя вырабы, сыр і малако, садавіна, гародніна і рыба.