Як выглядае першы праварульны электробус "Белкамунмаша" (фота, відэа)
Мінскае прадпрыемства "Белкамунмаш" выпусціла першы праварульны электробус. Ён ужо прайшоў выпрабаванні і будзе адпраўлены ў Вялікабрытанію, у горад Нотынгем. Пра гэта паведамляе прэс-служба брытанскай амбасады ў Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook.
На здымку знізу электробус аглядае рэгіянальны дырэктар Дэпартамента экспартнага фінансавання Вялікабрытаніі Вомік Шах.
facebook.com/ukinbelarus/
facebook.com/ukinbelarus/