Як у Мінску затрымлівалі гендырэктара буйной будаўнічай кампаніі (відэа)
Аператыўнікі схапілі кіраўніка адкрытага акцыянернага таварыства "МаналітГрад" у той момант, калі ён атрымліваў хабар.
Вядома, што падазраваны спрабаваў атрымаць ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі 125 мільёнаў рублёў "за своечасовасць плацяжоў па выніках выканання субпадрадных работ" у доме, які будуецца ў пасёлку Юбілейны ў Мінскім раёне. У момант затрымання гендырэктару перадавалі 95 мільёнаў рублёў.
Адзначым, што акцыі ААТ "МаналітГрад" належаць міністэрству архітэктуры і будаўніцтва.