Як у Мінску мужчына скраў красоўкі і лыжныя боты (відэа)
Здарэнне адбылося яшчэ 3 лютага ў шматпавярховым доме па вуліцы Скрыганава.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, невядомы мужчына скраў з калідора дарагі касцюм, красоўкі і лыжныя боты. Твар зламысніка зафіксавалі камеры відэаназірання, міліцыя яго шукае ды просіць дапамагчы.
Фота, відэа — guvd.gov.by