Як прымусіць працаваць мясцовага дэпутата — эфір з Аленай Жываглод
Алена Жываглод / Еўрарадыё
Вы не паверыце, але ў сучаснай Беларусі засталася такая прыкмета даўніны, як “мясцовыя дэпутаты”. Што праўда, далёка не ўсе “выбарцы” ведаюць, каго яны “выбралі” на мінулых “выбарах”, хто канкрэтна з’яўлецца прадстаўніком іх інтарэсаў і якія ў гэтых так званых прадстаўнікоў паўнамоцтвы. Што праўда, далёка не ўсе “дэпутаты” самі ведаюць свае абавязкі і паўнамоцтвы…
Чаму вырашылі звярнуцца да “дэпутацкай тэмы” менавіта зараз? Якую ролю гэтыя “абраннікі” выконваюць у сучаснай Беларусі і ці могуць яны рэальна нешта вырашаць і дапамагаць людзям? Ці бяспечна сёння дамагацца, каб чыноўнік выконваў свае абавязкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.