Як мінімум 51 чалавек загінуў на вугальнай шахце ў Іране
Іран / ЕРА
Як мінімум 51 чалавек загінуў у выніку выбуху, выкліканага ўцечкай газу на вугальнай шахце ў Іране, піша ВВС са спасылкай на дзяржаўныя СМІ краіны. Больш за 20 чалавек атрымалі раненні.
Прычынай стаў выбух метану на двух участках шахты. У момант выбуху ў блоках знаходзілася 69 рабочых.
Незразумела, колькі людзей усё яшчэ жывыя і аказаліся замураванымі ўнутры шахты.