Як “крумкач” Філіп Іваноў спарадзіраваў Раналду (відэа)
Гулец “Крумкачоў” Філіп Іваноў на матчы з “Віцебскам” паказаў, як зрабіць шоў з беларускага футбола. Бліжэй да канца сустрэчы суддзя прызначыў штрафны на карысць “варонаў” і спартсмен яго выканаў — не вельмі эфектыўна, але эфектна.
Іваноў у парадыйнай манеры паказаў, як б’е штрафныя Крышціяну Раналду. І хоць спроба не скончылася голам, выглядала яна даволі забаўна. Прычым галоўны трэнер “Крумкачоў” Алег Дулуб нават пагваліў свайго гульца за арыгінальнасць: маўляў, гледачам такое падабаецца.
А вось як б’е штрафныя сам Раналду.