Як беларускія музыкі яднаюцца ў эміграцыі — стрым з Olia Shnip band
Olia Shnip Band /асабісты архіў / асабісты архіў
18 студзеня ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт беларускай каманды Olia Shnip band і Варшаўскага Вольнага Аркестра. Музыкі абяцаюць шматгранную канцэрную праграму, якая спалучае цікавыя аранжыроўкі, моцны харызматычны вакал, лірыку, натхнёную “беларускім досведам” апошніх гадоў і элементы тэтральнага перформанса.
З'яўленне гурта і сам канцэрт сталі вынікам працы ў арт-рэзідэнцыі "Дома Творцаў", якая дапамагае рэпрэсаваным беларускім музыкам.
Слухаем песні, размаўляем пра вынік, музыку ў выгнанні і адказваем на вечнае пытанне "з'язджаць ці не?".
Стартуем у 14:00 па Мінску. Канцэрт пройдзе па адрасе ul. Puławska 114.