Як Tesla праехаў хуткасны падземны тунэль пад Лос-Анджэлесам (відэа)

З'явілася відэа, як электрамабіль Tesla праехаў трохкіламетровы хуткасны падземны тунэль пад Лос-Анджэлесам. Ён быў урачыста адкрыты бізнесменам Іланам Маскам. У тунэлі можна будзе ехаць з хуткасцю больш за 240 кіламетраў за гадзіну. Маск параўнаў гэта з тэлепартацыяй.
Падземны тунэль — эксперыментальны. Яго пабудова каштавала 10 мільёнаў долараў.
The Boring Company Loop system pic.twitter.com/xVpDHzZKXB
— The Boring Company (@boringcompany) 19 декабря 2018 г.