Як абараніцца ад клешчавога энцэфаліту і барэліёзу: парады лекара

Асцярожна, кляшчы!

Асцярожна, кляшчы! / unsplash.com

Выпадкаў заражэння клешчавым энцэфалітам у Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш.

Доктарка Мая Церакулава папярэджвае: нават калі вы вакцынаваны ад гэтай інфекцыі, у выпадку ўкусу да лекара трэба звяртацца абавязкова. Энцэфаліту ў вас можа і не быць, але вось ад Лайм-барэліёзу, які таксама пераносяць кляшчы, ніхто не застрахаваны.

Больш падрабязна пра тое, чаму кляшчоў стала так шмат, і метадах барацьбы з імі, чытайце ў нашым інтэрв'ю з доктаркай.

— Як зразумець, што ты захварэў, калі не заўважыў на сабе кляшча?

— Энцэфаліт — гэта запаленне мозгу, таму сімптомы будуць неўралагічныя. Чалавек абавязкова пачуе сябе настолькі кепска, што будзе проста змушаны звярнуцца да лекара. Гэта не тое захворванне, якое можа прайсці незаўважна.

Асноўны сімптом энцэфаліту — выяўлены галаўны боль, пры гэтым тэмпература не абавязкова будзе высокай. Акрамя таго, чалавек можа адчуць галавакружэнне, млоснасць, яго можа ванітаваць.

Важна разумець: дыягнаставаць энцэфаліт не так цяжка. Пацыент звяртаецца да лекара, здае аналізы крыві, вынікі якіх пакажуць хворы чалавек ці не.

Праблема — у адсутнасці спецыфічнага лячэння. Энцэфаліт — гэта вірусная інфекцыя.

У Беларусі людзі сутыкаюцца з энцэфалітам усё яшчэ не так часта. І хоць гэта не адзінкавыя выпадкі, як раней, але сярод наяўных дзясяткаў выпадкаў у год смяротнасць у выніку гэтай хваробы дастаткова высокая.

Яна абумоўленая менавіта тым, што ў нас няма эфектыўнага супрацьвіруснага лячэння. Нейкія антыбіётыкі існуюць, але яны неэфектыўныя супраць вірусаў.

Або арганізм спраўляецца і душыць інфекцыю, або не спраўляецца і яна забівае чалавека. Лекаў супраць віруса клешчавога энцэфаліту ў нас няма.

 

— Чаму хтосьці памірае пасля ўкусу кляшча, а хтосьці не?

— Па-першае, толькі некаторыя кляшчы пераносяць вірус энцэфаліту. Па-другое, нават калі вас укусіў менавіта такі клешч, важна, у якім стане знаходзіцца ваша імунная сістэма ў гэты момант і ці не ўпырснулі вы змесціва яго страўніка сабе пад скуру.

Как защититься от клещевого энцефалита и боррелиоза: советы врача
Пасля прагулкі з сабакам абавязкова праверце, ці не сядзіць на ім клешч / unsplash.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.