10 гадоў калоніі прысудзілі каліноўцу Максіму Ралько

Максім Ралько

Максім Ралько / АНТ

Каліноўца Максіма Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, асудзілі на 10 гадоў калоніі, заўважыла "Наша Ніва".

Ралько служыў у палку Каліноўскага ў 2022-2024 гадах, але на фронце не быў: ахоўваў склады і базу ў тыле. На пачатку 2024-га хлопец звольніўся з палка і пераехаў у Польшчу, дзе атрымаў статус дадатковай абароны.

Пазней ён спрабаваў падацца на прытулак у Германіі, але ўрэшце уцёк з лагера для бежанцаў, пакінуўшы там усе дакументы, у тым ліку пашпарт.

Як заяўлялі прапагандысты, Ралько спрабаваў вярнуцца ў Беларусь, і яго затрымалі на беларуска-польскай мяжы. Упершыню яго паказалі год таму — 20 лістапада 2024-га. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.