Два пацярпелыя работнікі "Беларуськалія" — на ШВЛ
Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, ілюстрацыйнае фота
Чацвёра работнікаў "Беларуськалія", пацярпелыя ад выбуху 31 кастрычніка, застаюцца ў стабільна цяжкім стане, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Пацыентаў даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска. Дваіх пацярпелых падключылі да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх — у іх цяжкая інгаляцыйная траўма. Яшчэ двум пацыентам сёння зрабілі аперацыі: правялі хірургічную апрацоўку ран і этапнае выдаленне пашкоджаных тканак.
У суботу ў БХМД адбыўся рэспубліканскі кансіліум, на якім спецыялісты вызначылі тактыку лекавання пацярпелых.
Выбух ёмістасці з-пад салянай кіслаты адбыўся на "Беларуськаліі" ў пятніцу, 31 кастрычніка. Пры гэтым была пашкоджаная ёмістасць з салянай кіслатой, якая знаходзілася побач. Пацярпелі чатыры работнікі прадпрыемства, якіх шпіталізавалі з траўмамі і хімічнымі апёкамі.