Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў НХЛ
Ягор Шаранговіч / flameforthought.com
Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Аднак "Калгары" прайграў "Каларада" — 5:6 (1:1, 4:2, 0:3). Шаранговіч замацаваў перавагу "Калгары" на 38-й хвіліне, калі лік стаў 5:3. Аднак у трэцім перыядзе былі прапушчаныя тры шайбы.
У Ягора Шаранговіча ў 28 гульнях рэгулярнага чэмпіянату НХЛ набрана 14 ачкоў (7+7).
What a pass pic.twitter.com/PMT7KjPSFD
— Calgary Flames (@NHLFlames) December 12, 2023