Ягор Шаранговіч — у адным кроку ад рэкорду выніковасці беларусаў у НХЛ
Матч "Калгары" — "Вегас" у НХЛ / twitter.com/NHLFlames
Хакеіст Ягор Шаранговіч ужо ў наступным матчы можа ўсталяваць рэкорд выніковасці сярод беларусаў у НХЛ.
Яго клуб "Калгары" ў гасцях выйграў у "Вегаса" з лікам 4:1. Беларускі форвард адзначыўся закінутай шайбай і выніковай перадачай.
Цяпер у Шаранговіча 49 (28+21) ачкоў пасля 66 матчаў. Ён трэці бамбардзір клуба.