#ягобарацьба: як Лукашэнка 14 гадоў змагаецца з "картай паляка" — і прайграе
Барацьба за ўраджай для Лукашэнкі праходзіць больш вынікова, чым з "картай паляка" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Неабходна таксама абмеркаваць патрабаванні да нашых суайчыннікаў, якія атрымалі карту паляка і іншыя падобныя дакументы", — паставіў чыноўнікам задачу Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 6 верасня ў кантэксце разгляду магчымасці пазбаўлення грамадзянства.
"Карта паляка" — дакумент, які пацвярджае польскае паходжанне чалавека і дае некаторыя неграмадзянскія правы ў Польшчы, — з'явілася ў канцы 2007 года. Лідары па атрыманні "карты" — беларусы: па звестках польскага боку, дакумент выдадзены больш чым 130 тысячам грамадзян краіны.
Змагаецца Лукашэнка і яго вертыкаль з "картай паляка" з моманту яе з'яўлення. Яго барацьба праходзіць не вельмі паспяхова.
Першы этап вайны: пагразілі і забыліся
У лютым 2008 года Лукашэнка прыехаў у нядаўна адкрыты корпус факультэта журналістыкі БДУ. Выступаючы перад студэнтамі, ён закрануў тэму "карты паляка", назваўшы яе "спробай умяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі, разыгрываючы нацыянальную карту".