"Я гэтым займаюся": пасланнік Трампа — пра вызваленне Бяляцкага

Алесь Бяляцкі
"Вельмі хутка". Так галоўны амерыканскі перамоўшчык з Лукашэнкам Джон Коўл адказаў на пытанне пра вызваленне нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.
"Я гэтым займаюся!" — напісаў Коўл за гадзіну да гэтага, рэтвітнуўшы допіс НАУ.
На гэтым тыдні стала вядома, што Алесь Бяляцкі перанёс у зняволенні аперацыю.
Джон Коўл — намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерала Кіта Келага. Ён ужо некалькі разоў быў у Мінску і кожны раз вывозіў у Літву групы палітвязняў. Ён распавядаў, што дзеля добрых стасункаў з Лукашэнкам нават піў з ім водку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.