"Я да гэтага стаўлюся спакойна". Ціханоўская пра крытыку "палітычнага турызму"

"Я да гэтага стаўлюся спакойна". Ціханоўская пра крытыку "палітычнага турызму" / прэс-служба Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю каналу "Жыццё-маліна" расказала, як ставіцца да крытыкі тых, хто называе яе "палітычным турыстам".
Паводле яе слоў, яна спрабуе максімальна выкарыстоўваць магчымасці ў склаўшайся сітуацыі.
— Калі ў мяне чыстая сумленне, калі я ведаю, што раблю, выжымаю з сітуацыі ўсё, што магу выціснуць, і вышэй гэтага наўрад ці можна скочыць, то для мяне гэта пустыя словы. Калі табе не падабаецца — устань і зрабі лепш.
Ну хто можа? Усім падаецца, што гэта проста: "ідзі і разбярыся, чаму не даюць візы, чаму закрываюць межы, або чаму ў нейкай краіне немагчыма абнавіць пашпарт?".
Гэта ўсё праблемы, якія патрабуюць часу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.