Вызвалілі палітвязняў Аляксея Мігно і Ігара Новікава
Аляксей Мігно і Ігар Новікаў / t.me/viasna_brest/
Вызвалілі палітвязняў Аляксея Мігно і Ігара Новікава. Яны адбылі тры гады зняволення на дваіх, падлічылі брэсцкія праваабаронцы.
Жыхар Івацэвіцкага раёна Аляксей Мігно быў прысуджаны да 1 года калоніі за сарваны чырвона-зялёны сцяг. Мужчыну затрымалі ў кастрычніку 2022-га, ён месяц правёў у СІЗА, потым месяц на хатнім арышце, а затым зноў змешчаны ў ізалятар. У якой калоніі Мігно адбываў тэрмін, праваабаронцам невядома.
69-гадовы Ігар Новікаў быў асуджаны за надпісы ў пад'ездзе пра Аляксандра Лукашэнку. Мужчыну за гэта прызначылі 2 гады калоніі. З улікам часу, праведзенага ў СІЗА (5 месяцаў), у першых чыслах кастрычніка 2023-га Новікаў павінен быў вызваліцца з калоніі.
Belarus has about 1,500 political prisoners in detention. Prison conditions are often harsh, but these patriots have a vision for an independent, sovereign, and democratic Belarus. #SolidaritywithPoliticalPrisoners #StandWithBelarus pic.twitter.com/AMx5Jq6PPH
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) October 30, 2023