Вызваленыя праваабаронцы Віктар Сазонаў і Алесь Капуцкі
Вызваленыя праваабаронцы Віктар Сазонаў і Алесь Капуцкі. Як паведамляе Радыё Рацыя, Сазонава ўвечары 15 ліпеня выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гродне пад падпіску аб нявыездзе. У яго статус падазраванага. Ён трапіў пад "зачыстку" праваабаронцаў 14 ліпеня, праходзіць па крымінальнай справе. Віктар Сазонаў быў прызнаны палітвязнем.
Вызвалены і праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі. Яго затрымлівалі 15 ліпеня на працы сілавікі з Мінска.
Напярэдадні стала вядома пра вызваленне праваабаронцаў Васіля Палякова і Сяргея Сыса.