Вызвалены палітвязні Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран

Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран 

Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран  / t.me/prisoners_spring96/

Вызвалены палітвязні Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран, паведамляюць праваабаронцы.

Крыўчэня быў за кратамі з 18 жніўня 2020 года. У сакавіку 2021-га ў Брэсце за ўдзел у вулічных пратэстах яго асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Знаходзіўся ў бабруйскай калоніі № 2.

Сяргей Крыўчэня мае двух непоўнагадовых дзяцей.

Жыхар Баранавічаў Ігар Петран быў за кратамі з верасня 2021 года. Ён быў асуджаны на 2 гады калоніі за каментар у "Аднакласніках" (у ім пабачылі "абразу прадстаўніка ўлады" і "пагрозу гвалтам супрацоўніку праваахоўных органаў"). Тэрмін адбываў у івацэвіцкай калоніі № 5.

У Беларусі налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.