Вызвалены асуджаны за "абразу Лукашэнкі" палітвязень Антон Якавук

Антон Якавук 

Антон Якавук  / spring96.org

Вызвалены палітвязень Антон Якавук, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі з верасня 2022 года.

Якавук — жыхар Брэста, захапляецца футболам, гуляў у аматарскім клубе. Быў затрыманы 29 верасня мінулага года па крымінальнай справе аб "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК). У адной з сацсетак Антон Якавук выклаў відэа з Аляксандрам Лукашэнкам, якое суправаджалася адным "абразлівым" словам. За гэта суддзя Марына Скалковіч прызначыла яму 1 год калоніі агульнага рэжыму.

Якавук знаходзіўся ў шклоўскай ПК № 17. Ён цалкам адбыў тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.